
21 лютага ў нашай установе адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння дзеці старэйшай групы актыўна размаўлялі на роднай мове і знаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускай мовы.
Дзеці таксама зведалі новую літару, якой больш няма ні ў адной мове - літару Ў. Гэта быў цікавы і пазнавальны занятак, які дапамаг дзецям лепш зразумець багацце і ўнікальнасць беларускай мовы.
Мы ганарымся нашымі маленькімі мовазнаўцамі і іх жаданнем вывучаць родную мову!



